Перейти к содержимому
4122

ФЗ. Фразеалагізмы беларускай мовы. «У краіне знаемых незнаемцаў». Рабочы сшытак. 4 клас (Рекомендовано МО)

У рабочым сшытку прадстаўлены практыкаванні, якія выконваюцца на факультатыўных занятках «У краіне знаёмых незнаёмцаў». Змест заняткаў распрацаваны ў адпаведнасці з аднайменнай вучэбнай праграмай факультатыўных заняткаў для III–IV класаў устаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання, зацверджанай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Прапанаваныя практыкаванні закліканы рашаць шэраг узаемаабумоўленых задач: узбагачэнне слоўніка навучэнцаў найбольш частотнымі фразеалагізмамі, развіццё вобразнасці, ацэначнасці, эмацыянальнасці дзіцячага маўлення; навучанне правільнаму выкарыстанню засвоеных фразеалагізмаў у розных сітуацыях зносін; развіццё творчага патэнцыялу навучэнцаў; асэнсаванне імі беларускай мовы як нацыянальнай каштоўнасці, сродку замацавання культурных традыцый беларускага народа.

Асноўнымі крытэрыямі адбору матэрыялу для факультатыўных заняткаў сталі адпаведнасць складанасці зместу навучання вучэбным і ўзростава-псіхалагічным магчымасцям навучэнцаў пачатковых класаў; нацыянальна-культурная адметнасць фразеалагізмаў, іх распаўсюджанасць у вусным беларускім маўленні, сітуацыйная каштоўнасць.

Асноўнай формай арганізацыі факультатыўных заняткаў абрана гульня-падарожжа. Гэта тлумачыцца тым, што вучэбная дзейнасць у навучэнцаў пачатковых класаў можна быць паўнацэнна сфарміравана толькі на аснове гульнявой. У працэсе гульні дзеці без цяжкасцяў запамінаюць кампанентны склад многіх фразеалагізмаў і замацаваны за імі сэнс.

У рабочым сшытку прадстаўлены розныя віды працы з фразеалагізмамі: назіранні за выкарыстаннем іх у мастацкіх тэкстах, тлумачэнне значэнняў фразеалгізмаў, знаёмства з іх этымалогіяй, выкарыстанне фразеалагізмаў у маўленні, групоўка засвоеных фразеалагічных адзінак, супастаўленне эквівалентных фразеалагічных адзінак беларускай і рускай моў:

Такая арганізацыя работы з фразеалагізмамі дапаможа засвоіць значную колькасць фразеалагічных адзінак, увесці іх у маўленне вучняў і, безумоўна, паспрыяе фарміраванняю лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі навучэнцаў пачатковых класаў.

Спецификация

Детали

6,20 руб.